А мне не сорамна! (Гомель)
Каму? Каму не сорамна? Тое і яно, што невядома каму! Бо сорам – во ён, вясёленькі, ружовенькі, па сцежках лясных бадзяецца, скача, бавіцца. А бессаромны гаспадар дзе, невядома. А што ўтварыць ён можа, і падумаць страшна. Вой, не на дабро ўсё гэта. Хоць бы не сталася ў лесе якой страшнай бяды!
Так што не выйдзе Зайцу з Бабром спакойна пра лета паразмаўляць, у восеньскія лісточкі пагуляцца, трэба выпраўляцца — бессаромніка шукаць, лес ратаваць. Нават Вожыка пабудзілі, бо без Вожыка ніяк, хто ж, як не Вожык, знае сто лясных дарожак. На тых сцежках-дарожках хто толькі не напаткаецца: і Лось, і Мядзведзь, і Свіння, і нават Ваўчаня. І нялёгка, вох, як нялёгка распазнаць, у каго сорам ёсць, у каго няма. Але сябры на тое і сябры, што ўсё ім пад сілу, калі яны разам.
Расписание:
15 июня | 10:30 | |
16 июня | 10:30 |