Абрадавае мерапрыемства «Юр’я»
«Юр’я» – адно з самых багатых і шанаваных святаў народнага каляндару, святкуецца 6 мая ў дзень святога пакутніка Георгія Перамоганосца, заступніка свойскай жывёлы і палеткаў ва ўяўленні беларускага селяніна. Веснавы Юр’я пазначаў сабою сапраўдны пачатак вясны. На Юр’е сяляне выходзілі з песнямі і абрадавай ежаю аглядаць сваю ніву. З Юр’ем звязваўся звычайна і першы выган жывёлы на пашу.
Беларускі дзяржаўны музей народнае архітэктуры і побыту запрашае Вас наведаць абрадавае мерапрыемства «Юр’я», на якім будуць прадстаўлены асноўныя ўрачыстасці свята, перш за ўсе звязаныя з шанаваннем зямлі.
У праграме мерапрыемства:
— Юр’еўскія спевы;
— Абрад «Тураўскі карагод»;
— Ушанаванне ўласных і грамадскіх палеткаў;
— Першы выган каня на пашу;
— Народныя песні і танцы.
Усе госці свята атрымаюць кубачак цёплай травяной гарбаты.
Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:
— набыць сувеніры ад народных майстроў;
— пакатацца на кані;
— пакаштаваць традыцыйныя стравы ў «Беларускай карчме», якая знаходзіцца на тэррыторыі музея.
Расписание:
6 мая | 14:00 |