Была калісьці цудоўная пара
Выстаўка прымеркавана да Міжнароднага дня абароны дзяцей, які адзначаецца штогод 1 чэрвеня. Увазе наведвальнікаў прадстаўлены аўтарскія лялькі Галіны Васільеўны Жамчужнікавай. У 2013 г. Галіна Жамчужнікава пераехала з Расіі ў Беларусь на пастаяннае месца жыхарства. Праз некаторы час яна стала шырока вядомай сярод гродзенцаў і гасцей г. Гродна. Галіна Васільеўна ўваходзіць у склад таварыства рамеснікаў «Гарадзенскі каларыт». Яе ўнікальныя лялькі экспанаваліся на шматлікіх выстаўках у Санкт-Пецярбурзе, у Гродне і ў Мінску.
На выстаўцы экспануюцца лялькі з палімернай гліны і тэкстылю. Аўтарскія лялькі ўвасабляюць сабой вядомых казачных персанажаў: Баба-Яга, гаспадыня Меднай гары, Лясун, герояў дзіцячай казкі «Курачка Раба» і інш.
Выстаўка будзе працаваць усё лета. Шчыра запрашаем! Уваход для ўсіх катэгорый наведвальнікаў – 5 капеек!
Расписание:
вторник - воскресенье | 10:00 да 18:00 |