Бэта-чытанні “Пацеркі і кроплі”
Бэта-чытанні “Пацеркі і кроплі”, новай гісторыі Надзеі Ясмінска і Стасі Сакалоўскай
Узрост: 7-11 год
Кошт: без кошту
Месца: Кніжная нара (Ложынская, 20)
Хто такія бэта-рыдэры? Калі перавесці — гэта тэставыя чытачы, чытачы-выпрабавальнікі. Яны чуюць будучую кнігу самымі першымі. Яшчэ да таго, як яна патрапіць у крамы і на паліцы бібліятэк!
Што будзе на бэта-чытаннях?
* пачытаем пра Хлопчыка, які робіць адкрыцці, вядзе нататкi-ў-галаве, крыўдзіцца, хварэе, чакае лета, вучыцца чытаць, марыць і разважае пра жыццё.
* разам з аўтаркай Надзеяй Ясмінска паглядзім на свет вачыма дзіцяці, пасмяёмся і пасмуткуем разам з ім, складзём яго жыццёвую карціну з разнаколерных пацерак і кропляў.
* зваротная сувязь адбываецца у форме гульні. Дзеці ў жартоўнай манеры выставяць свае адзнакі, а бацькі запоўняць невялікія (і ананімныя) анкеты.
Што трэба для таго, каб стаць бэта-чытачамі? — любіць кнігі — і крыху часу (уся сустрэча зойме не больш за гадзіну)
Уваход вольны, але патрэбна рэгістрацыя. Вайбер ці тэлефануйце: +375 29 772 13 91
Расписание:
20 октября | 12:30 |