Быта-чытанні жахлівых гісторый Сяргея Календы “Балтыйскія шкарпэткі”
Быта-чытанні жахлівых гісторый Сяргея Календы “Балтыйскія шкарпэткі”
Кніга: “Балтыйскія шкарпэткі” С. Календы
Узрост: 7-11 гадоў
Месца: Кніжная нара (Неманская, 2)
Кошт: бясплатна
Што будзе на бэта-чытаннях?
Жахлівая гісторыя! Ууууу! Нечакана, да?
У кнізе дзесяць гісторый, у якіх пэрсанажы аказваюцца не тым, чым здаваліся на самым пачатку. Мы абралі адну. Удзельнікам-дзецям – сачыць уважліва, каб бацькі не спужаліся!
Жахі у літаратуры – тэма вельмі папулярная. І вось нарэшце вы зможаце першымі спалохацца (або не) с сучасных жахаў на беларускай мове.
Зваротная сувязь адбываецца у форме гульні. Дзеці ў жартоўнай манеры выставяць свае адзнакі, а бацькі запоўняць невялікія (і ананімныя) анкеты.
Хто такія бэта-рыдэры?
Калі перавесці — гэта тэставыя чытачы, чытачы-выпрабавальнікі.
Яны чуюць будучую кнігу самымі першымі. Яшчэ да таго, як яна патрапіць у крамы і на паліцы бібліятэк!
Што трэба для таго, каб стаць бэта-чытачамі?
— любіць кнігі
— і крыху часу (уся сустрэча зойме не больш за гадзіну).
Запіс абавязковы. Вайбер , тэлефануйце +375 29 772 13 91, ці праз форму запісу.
У форме запісу пазначце, калі ласка, курс — бэта чытанні.
Да сустрэчы!
Уваход вольны, але патрэбна рэгістрацыя. Вайбер ці тэлефануйце: +375 29 772 13 91
Расписание:
11 кастрычнiка | 19:00 |