Два чароўныя парасоны
Аўтар: Ганс Хрысціян-Андэрсэн.
Жанр: казка для дзяцей і дарослых у 2-х дзеях.
Тэатр прапануе адправіцца ў падарожжа па краіне казак. Павядзе туды славуты казачнік свету – Ганс Хрысціян Андэрсэн. Хлопчыкі і дзяўчынкі, іх бацькі і бабулі сустрэнуць чараўніка Оле-Лукое, працавітага Камінара, ганарлівую Свінку-скарбонку, даверлівага Крата і, вядома ж, стойкага алавянага Салдаціка – герояў некалькіх казак любімага ўсімі казачніка.
У казцы і жыцці заўсёды ёсць месца цудам – трэба толькі верыць. Верыць і разумець, што адданасць Салдаціка, вернасць каханню, самаахвярнасць Балерыны так патрэбны ўсім нам ў жыцці!
Рэжысёр-пастаноўшчык і аўтар інсцэніроўкі – Святлана Навуменка.
Харэаграфія – Вольга Скварцова.
Пластыка — заслужаны артыст РБ Ігар Сігаў.
Прэм’ера — 16 верасня 2012 г.
Працягласць — 1 г. 45 хв.
Расписание:
30 ноября | 11:00 | |
7 декабря | 11:00 |