Дзіцячы музычны фестываль «Звонкія ноткі»
Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры запрашае школьнікаў, усіх тых, хто хоча падзяліцца сваімі вакальнымі здольнасцямі, ігрой на музычных інструментах на Дзіцячы музычны фестываль «Звонкія ноткі».
На фестываль будуць запрошаны вядомыя музычныя дзеячы, якія падзеляцца з маладымі талентамі сваім вопытам, а супрацоўнікі музея запросяць здзейсніць падарожжа ў свет старадаўняй беларускай музыкі. Кожны выступоўца атрымае дыплом удзельніка фестывалю.
Фестываль будзе праходзіць у фармаце пачарговага выступлення выканаўцаў на пляцоўцы музея, рэгламент выступлення да 5 хвілін.
Адрас: зав. Музычны, 5, ( Верхні горад, ст.м. Няміга, ст.м. Кастрычніцкая, арыенцір Дом-музей Ваньковіча)
Расписание:
5 октября | 12:00 |