Дзіцячы творчы курс “У сярэдзіне карціны”

  • Мастер-класс
  • / 6 .... 10 лет
438
0
В избранное

З 7 лютага “Дзіцячыя творчыя майстэрні” Галерэі сучаснага мастацтва “Ў” працягваюць свой папулярны курс “У сярэдзіне карціны” пад кіраўніцтвам мастацтвазнаўцы Сафіі Садоўскай і мастака Bazinato, у якім дзеткі пагружаюцца ў светы слынных палотнаў.

Увосень дзеткі паспелі вывучыць такіх мастакоў як Ван Гог, Рой Ліхтэнштэйн, Жан-Мішэль Баскія, Эндру Ўает, Пабла Пікаса, Энды Ўорхал, Анры Матыс ды іншых.
З гэтага лютага мы працягваем курс “У сярэдзіне карціны”. І гэтым разам мы паставілі перад сабой амбітную задачу: падарожнічаць не толькі па славутых палотнах, але таксама зазірнуць у сярэдзіну стрыт-арта і перфоманса. Што выкарыстоўвае мастак для стварэння мастацтва? Ці заўжды пэндзлі, фарбы, папера ці палатно? А, можа, палатно – цэлы горад? А, можа, стасункі між людзьмі – гэта фарбы? Давайце разам выходзіць за межы і абмежаванні!

Падчас веснавога курса “У сярэдзіне карціны” дзеткі пазнаёмяцца з творчасцю Язэпа Драздовіча, Макса Эрнста, Герхарда Рыхтэра, Энды Голдсуорсі, Марыны Абрамовіч, Аніш Капура, Луізы Буржуа, Энтані Громлі, Джона Балдэсары, Такасі Муракамі, Яёі Кусамы, BLU, Бэнксі.

Кожны занятак мы выбіраем адну працу мастака і разглядаем яе звонку і ўяўляем, што адбываецца ў сярэдзіне. А потым, як заўжды, самі ствараем свае маленькія (або вялікія) шэдэўры.

Вядоўцы курса:
Мастацтвазнаўца Сафія Садоўская. Скончыла Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт, прайшла практыку ў Музеі выяўленчага мастацтваў імя Аляксандра Пушкіна, працавала ў Нацыянальным Мастацкім Музеі Рэспублкі Беларусь, тамсама была вядоўцам дзіцячых экскурсіяў у межах вялікага выставачнага праекту Zabor. Непасрэдная суарганізатарка і вядучая куратарка “Дзіцячых твочых майстэрняў”. Прайшла анлайн-курс Аўдыёвізуальны мастак і даследчык Bazinato. Грамадскі актывіст. Скончыў Беларускі Дзяржаўны Педагагічны Ўніверсітэт імя Максіма Танка. Вучыўся ў Еўрапейскім Гуманітарным Універсітэце на факультэце візуальнага дызайну і медыя (Вільня, Літва). Удзельнік шматлікіх выставаў як у Беларусі, так і за яе межамі. Вядоўца аўтарскіх курсаў па стварэнні кнігі, вывучэнні дызайна і архітэктуры з кардону ў межах “Дзіцячых творчых майстэрняў” у галерэі “Ў”. Вядоўца творчых майстрэняў у межах праекту Autism Inside Out. Куратар фестывалю творчых практык і крытычных ведаў “Багна”. Трэнер школы экалагічнага актывіста “Ш.Э.А.”

“Дзіцячыя творчыя майстэрні” – праект Галерэі “Ў”, створаны для дзетак ад 7 да 12 гадоў, асноўная мэта якога – раскрыццё творчага патэнцыялу і развіццё вобразнага мыслення маленькага чалавека праз вывучэнне розных мастацкіх тэхнік, знаёмства з гісторыяй мастацтваў, а таксама з сапраўднымі мастакамі, куратарамі, мастацтвазнаўцамі, дызайнерамі, пісьменнікамі, паэтамі і музыкамі. “Дзіцячыя творчыя майстэрні” існуюць 4 гады. За гэты час было створана 6 паўнавартасных курсаў для дзетак і 8 тэматычных фестываляў.

Дзеці зазірнуць у карціны беларускага генія Язэпа Драздовіча.

Калі аднаго ліста мала, калі мала нават ватмана, і шпалеры няздольныя прыцішыць мастацкі апетыт, Юны Мастак, ведай, табе прыгатаваная дарога ў стрыт арт. Стрыт артыстам пакорлівыя ўсе сцены свету. Але спачатку трохі тэорыі.

21 лютага ў рамках курсу «У сярэдзіне карціны» разам з «Дзіцячымі творчымі майстэрнямі» мы пагаворым пра стрыт арт мастака BLU.

Afisha_821 Afisha_822

У першую чаргу працы мастака Blu дзівяць сваёй грандыёзнай маштабнасцю — гэты італьянскі мастак бярэцца за працу грунтоўна. Напрыклад, зрабіць малюнак на ўсю сцяну шматпавярховага будынка для Blu — звычайная справа. Графіці Blu заўсёды нясуць нейкі сэнс, нейкую ідэю, якую мастак такім чынам спрабуе данесці да людзей.

Запіс па тэлефоне +375 (33) 303-59-60.

Расписание:

по воскресеньям с 14:00 да 15:30
× , чтобы иметь возможность оставлять комментарии.
Регистрация
Спасибо!
Поздравляем!

Регистрация завершена успешно! Теперь Вы можете зайти в свой профиль, настроить его под себя и получать индивидуальные рекомендации от Дино!

Регистрация успешно завершена!

Теперь вы можете войти на сайт

Нельзя добавить в избранное

или зарегистрируйтесь чтобы добавить статью в избранное.

Закрыть

Вы не можете скачать файл

или зарегистрируйтесь чтобы скачать файл.

Закрыть

Получить скидку
Перейти в каталог
Стать партнером

По вопросам партнерства пишите на afisha.rastishka@gmail.com

Чтобы все зарегистрированные пользователи rastishka.by  смогли увидеть ваш скидочный купон, укажите всю необходимую информацию в письме:
1. Название заведения.
2. Контактная информация (адрес, телефон, время работы, ФИО заинтересованного лица).
3. Наименование услуги.
4. Размер скидки в %.
5. Стоимость услуги без скидки/со скидкой в бел. руб.
6. Краткое описание услуги.
7. Фото не менее 300х300 пикселей без посторонних водяных знаков.

Спасибо за сотрудничество.

Вы получили скидку

Скидка будет выслана на Ваш e-mail указанный при регистрации.

Удаление профиля

Вы действительно хотите удалить профиль на этом сайте?