Дзіцячыя творчыя майстэрні

  • Мастер-класс
507
0
В избранное

«Дзіцячыя творчыя майстэрні» Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» працягвае курс «Беларускае мастацтва ХХ стагоддзя» для дзяцей.

Што мы ведаем пра тых, хто ствараў свае карціны, скульптуры, інсталяцыі 20, 50, 100 гадоў таму тут, у Беларусі? Што іх натхняла, пра што яны марылі, як стваралі свае працы? Як гэта паўплывала на нашу культуру? Пра гэта дзеці даведаюцца падчас нядзельных заняткаў, кожнае з якіх традыцыйна складаецца з двух частак — мастацтвазнаўчай і практычнай. Спачатку дзеці ў лёгкай адаптаванай форме даведаюцца пра мастака, пагуляюць у розныя крэатыўныя гульні, а потым на аснове творчасці таго ці іншага мастака створаць свае малыя і вялікія «шэдэўры», папрактыкуюцца ў розных тэхніках (маляванне, калажы, лепка, аплікацыя ды інш.).

Што атрымае ваша дзіця ад гэтых заняткаў?

  • веды пра выбітных беларускіх мастакоў;
  • пашыраны кругагляд і разуменне сучаснага мастацтва;
  • уменне адрозніваць стылі і напрамкі;
  • аналітычнае і крытычнае мысленне;
  • праз гульні — натрэніраваную памяць;
  • мора пазітыўных уражанняў ад заняткаў непасрэдна ў галерэі сучаснага мастацтва.

Вядоўцы курса: Мастацтвазнаўца Сафія Садоўская. Скончыла Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт, прайшла практыку ў Музеі выяўленчага мастацтва імя Аляксандра Пушкіна, працавала ў Нацыянальным Мастацкім Музеі Рэспублкі Беларусь, тамсама была вядоўцам дзіцячых экскурсіяў у межах вялікага выставачнага праекту Zabor. Непасрэдная суарганізатарка і вядучая куратарка “Дзіцячых твочых майстэрняў”. Прайшла анлайн-курс па інтэрактыўнаму вывучэнню мастацтву дзетак і дарослых (музей «MOMA», Нью-Ёрк, ЗША).

Аўдыёвізуальны мастак і даследчык Bazinato. Грамадскі актывіст. Скончыў Беларускі Дзяржаўны Педагагічны Універсітэт імя Максіма Танка. Вучыўся ў Еўрапейскім Гуманітарным Універсітэце на факультэце візуальнага дызайну і медыя (Вільня, Літва). Удзельнік шматлікіх выставаў як у Беларусі, так і за яе межамі. Вядоўца аўтарскіх курсаў па стварэнні кнігі, вывучэнні дызайна і архітэктуры з кардону ў межах “Дзіцячых творчых майстэрняў” у галерэі “Ў”. Вядоўца творчых майстэрняў у межах праекту Autism Inside Out. Куратар фестывалю творчых практык і крытычных ведаў “Багна”. Трэнер школы экалагічнага актывіста “Ш.Э.А.”

“Дзіцячыя творчыя майстэрні” – праект Галерэі “Ў”, створаны для дзетак ад 7 да 12 гадоў, асноўная мэта якога – раскрыццё творчага патэнцыялу і развіццё вобразнага мыслення маленькага чалавека праз вывучэнне розных мастацкіх тэхнік, знаёмства з гісторыяй мастацтваў, а таксама з сапраўднымі мастакамі, куратарамі, мастацтвазнаўцамі, дызайнерамі, пісьменнікамі, паэтамі і музыкамі. “Дзіцячыя творчыя майстэрні” існуюць 4 гады. За гэты час было створана 6 паўнавартасных курсаў для дзетак і 8 тэматычных фестываляў.

Расписание:

23 апреля 13:00
30 апреля 13:00
7 мая 13:00
14 мая 13:00
× , чтобы иметь возможность оставлять комментарии.
Регистрация
Спасибо!
Поздравляем!

Регистрация завершена успешно! Теперь Вы можете зайти в свой профиль, настроить его под себя и получать индивидуальные рекомендации от Дино!

Регистрация успешно завершена!

Теперь вы можете войти на сайт

Нельзя добавить в избранное

или зарегистрируйтесь чтобы добавить статью в избранное.

Закрыть

Вы не можете скачать файл

или зарегистрируйтесь чтобы скачать файл.

Закрыть

Получить скидку
Перейти в каталог
Стать партнером

По вопросам партнерства пишите на afisha.rastishka@gmail.com

Чтобы все зарегистрированные пользователи rastishka.by  смогли увидеть ваш скидочный купон, укажите всю необходимую информацию в письме:
1. Название заведения.
2. Контактная информация (адрес, телефон, время работы, ФИО заинтересованного лица).
3. Наименование услуги.
4. Размер скидки в %.
5. Стоимость услуги без скидки/со скидкой в бел. руб.
6. Краткое описание услуги.
7. Фото не менее 300х300 пикселей без посторонних водяных знаков.

Спасибо за сотрудничество.

Вы получили скидку

Скидка будет выслана на Ваш e-mail указанный при регистрации.

Удаление профиля

Вы действительно хотите удалить профиль на этом сайте?