Гучныя чытанні «Мама Му паранілася» і «Крумкач кажа нельга» Юі Вісландэр
Узрост: 3-6 год
Кошт: 5 руб.
Месца: Кніжная нара (Неманская, 2)
Летні сезон гучных чытанняў: чытаем лепшыя кнігі года па версіі фестывалю «Горад і Кнігі»!
Цэлы год экспертны савет фестывалю чытаў амаль усё, што ўпершыню выходзіць на рускай і беларускай мовах. І на фестывалі назваў самае-самае смачнае. Праект «ЗаЧтение» мае гонар быць у складзе экспертаў. І зараз з задавальненнем прачытае ўпадабаныя нам кнігі ўслых.
Далучайцеся!
Ах да. Гэтым летам мы эксперыментуем. На кожным чытанні робім фігуркі арыгамі па матывах кнігі. Збіраем адчуванні ад кніг у гірлянду. Праверым ў канцы сезону, ці зможам ўспомніць усё прачытаныя па папяровым героям!
Кнігі Юі Вісландэр пра сяброўства Крумкача і каровы Маму Му не маюць патрэбы ў дадатковай рэкламе. Яны знакамітыя на ўвесь свет.
Але маюць патрэбу ў перакладах на белорускую мову – чым больш, тым лепш!
І ў гэтым годе яшчэ дзве гісторыі пра крумкача і карову загучалі на нашай роднай мове.
Пераклала іх Надзея Кандрусевич, а мы з задавальненнем прачытаем ўслых на гучных чытаннях!
У нас за плячыма прафесійная бібліятэчная адукацыя, 15 гадоў вопыту работы з дзіцячай кнігай наогул і прыцягненню да чытання ў прыватнасці. Дарэчы, гэта наш любімы напрамак работы!
15 гадоў вопыту гучных чытанняў + грунтоўны багаж тэарэтычных ведаў, і мы заяўляем з упэўненасцю – «гучныя чытанні» – працуюць!
Проста чытання ўслых, без усялякіх дадатковых «спецэфектаў».
Калі дзіця слухае добрую кнігу, яно: атрымлівае задавальненне і адпачывае (асабліва, калі чытаюць з выразам), пашырае свой кругагляд, развівае фантазію і крэатыўнасць, вучыцца выказваць пачуцці, адчувае клопат і ўвагу, вучыцца ўзаемадзейнічаць, сузірае, асэнсоўвае каштоўнасці і … Яшчэ шмат усякіх «і»!
У гучных чытаннях групе дзетак вельмі важна, каб чытаў НЕ
– абы хто
– абы калі
– абы што
– і дзе папала
Ўсіх гэтых НЕ мы пазбегнем! З нас:
– рэгулярныя сустрэчы
– камфортныя групы (5-10 пар вушэй)
– добрыя, правераныя кнігі
– размінка перад чытаннем
– чытанне ў 15-20 хвілінным такце
– гутаркі, абмен думкамі з дзецьмі
– індывідуальныя кансультацыі для бацькоў па пытаннях гучных чытанняў
Падрабязнасці і папярэдняя рэгістрацыя — http://zachtenie.by/gromkie_chtenia вайбер ці набірайце +375 29 772 13 91
Расписание:
24 июля | 19:00 |