Інклюзіўны фестываль творчых магчымасцяў «АДНОлькаВЫ_Я»
3 снежня а 12-й гадзіне Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь расчыніць свае дзверы для ўдзельнікаў інклюзіўнага фестывалю «АДНОлькаВЫ_Я».
Фестываль накіраваны на фарміраванне сродкамі мастацтва станоўчага стаўлення да людзей з інваліднасцю. Рэалізуе праект ДУА «ЦДАДіМ «Ветразь» г. Мінска» пры падтрымцы грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам»
(ГА «БелАДДІіМІ») і Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.
Мэтай фестывалю з’яўляецца зніжэнне сацыяльных бар’ераў паміж людзьмі з асаблівасцямі і іх здаровымі аднагодкамі праз уключэнне ў творчую дзейнасць і сацыяльнае ўзаемадзеянне.
У праграме фестывалю:
· выстава твораў дзіцячай творчасці;
· майстар-класы ад людзей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;
· творчы нумар ад групы «ByCity”;
· а таксама канцэртная праграма, у якой усе дзеці-выступоўцы «аднолькавыя» і роўныя, нягледзячы на адрозненні, якія тычацца іх здароўя.
Расписание:
03 декабря | 12:00 |