«Iнтуітыўны малюнак»
месца: Крама Ў
вул. Нямiга, 5 (пав 40, ГЦ «Метраполь»)
27 студзеня ў 16:00 «Дзіцячыя творчыя майстэрнi галерэі «Ў» пачынаюць новы курс сямейнага фармату «Iнтуітыўны малюнак».
Гэты курс накіраваны на развіццё ўмення маляваць, грунтуючыся на адчуванні і інтуіцыі. Будзем вучыцца «ляпіць» аб’ём на паперы, як скульптары, працуючы ад агульнага да дробнага.
Якiя матэрыялы вас чакаюць: вугаль, сангіна, сэпія (алоўкі, стрыжні, пудры). Гэтымі матэрыяламі прасцей «думаць» на паперы і не баяцца зрабіць памылку.
Маляваць будзем вобразы, накіды з натуры (і людзей, і жывёл) і клаузуры.
Выкладчыца:
Дыяна Рафальская — архітэктарка, выкладчыца малявання для дзяцей і дарослых.
ВАЖНА:
Прыходзіць на заняткі пажадана ўсёй сям’ёй. Разам вучыцца прасцей! Але не абавязкова:
* можна як з кімсцi адным з бацькоў, так і без удзелу бацькоў.
* любы жадаючы дарослы таксама можа да нас далучыцца.
Узрост: 7+
Кошт аднаго занятка: 10 рублёў на чалавека (знiжка для сям’i з трох чалавек i болей)
Даведкі і запіс па тэлефоне +375 (33) 3035960
(папярэдні запіс абавязковы)
Расписание:
27 января | 16:00 - 17:30 | |
3 февраля | 16:00 - 17:30 | |
10 февраля | 16:00 - 17:30 | |
17 февраля | 16:00 - 17:30 | |
24 февраля | 16:00 - 17:30 |