Іван Кірчук і “Добрыя жарты”
Іван Кірчук і “Добрыя жарты”
Дзе: Палац Мастацтва, Мінск, вул. Казлова, 3, ZAL №2
Калі: 18 снежня, 18.00-20.00
Уваход вольны па рэгістрацыі
Запрашаем вас на знакаміты музыкальны монаспектакль лідара этна-трыа “Троіца” Івана Кірчука — “Дарожка мая…”, створаны па матэрыялах беларускага фальклора, увасабляючы сабою сінтэз духоўнай і матэрыяльнай, абрадавай і магічнай, музычнай і песеннай спадчыны беларускай культуры.
Імпрэза адбудзецца ў межах сустрэчы для прэзентацыі мастацкага календара з народныміі прыказкамі, створанага Беларускай асацыяцый сацыяльных работнікаў пры падтрымцы А1. У яго распрацоўцы бралі ўдзел наведвальнікі Мінскага клубнага дома “Адкрытая душа” — цэнтра рэабілітацыі для людзей з псіхічнымі захворваннямі.
Усе зарэгістраваныя гледачы імпрэзы атрымаюць у падарунак аўтэнтычны каляндар «Добрыя жарты».
Расписание:
18 снежня | 18:00 - 20:00 |