Крыху пяшчоты
Альда Нікалаі
Карнавал на дзве дзеі з антрактам
Спектакль на беларускай мове.
Працягласць — 2 гадз.
Узрост: 14 +
Пераклад на беларускую мову – Жана ЛАШКЕВІЧ
Пастаноўка – Уладзімір САВІЦКІ
Рэжысёр – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзімір ЗАБЭЛА
Мастак-пастаноўшчык – Ларыса РУЛЁВА
Музычнае афармленне – Аляксандр ЯЦКЕВІЧ
Жыхары дома састарэлых агаломшаныя: спачатку пакахалі адно аднаго суседзі па карпусах. Ды так, што і па начах не спяць, і мілуюцца ва ўсіх на вачах! А неўзабаве адміністрацыя ладзіць для ўсіх сапраўдны карнавал: з танцамі, пацехамі і ўдзелам вядомых артыстаў!
…Як да гэтага ставіцца? Як гэта перажыць, маючы за плячыма па семдзесят пражытых гадоў?..
Аўтар п’есы «Крыху пяшчоты» Альда Нікалаі – адзін з самых запатрабаваных у свеце італьянскіх драматургаў. Яго сюжэты і калізіі заўжды рызыкоўныя – чаго варты адзін толькі дом састарэлых як месца дзеяння! Але персанажы нікога не пакінуць абыякавымі, бо могуць, хочуць і паспяваюць жыць!
Фізічны ўзрост чалавека нічога не кажа пра яго душу. Маладосць часам бывае бляклай ды самотнай да нікчэмства. А сталасць не патрапіць зрабіцца старасцю, пакуль душа занятая жыццём. Вы ў гэтым сумняваецеся? Тады адчуйце “Крыху пяшчоты”!
Прэм’ера — 20 лістапада 2010 года.
Ролі выконваюць:
Нанда – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ларыса ГОРЦАВА
Пьера – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Вера КАВАЛЕРАВА
Мімі – Наталля ЯКАЎЛЕВА
Нэніл – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Барыс БАРЫСЁНАК
Бату – Іван ШРУБЕЙКА
Дыяна – Таццяна РАЖАЎСКАЯ, Ала ПАПЛАЎСКАЯ
Спектаклем кіруе асістэнт рэжысёра Святлана ШАРАМЕТ
Расписание:
1 февраля | 19:00 |