Курс коміксу «Пра мяне ды пра ўсё на свеце»
месца: Крама Ў
вул. Нямiга, 5 (пав 40, ГЦ «Метраполь»)
27 студзеня ў «Дзіцячых творчых майстэрнях галерэі «Ў» пачынаецца новы сезон з ужо легендарнага вучэбна-забаўляльнага курса коміксу. Пра тое, як распавесці і намаляваць цікавую гісторыю на любую тэму.
У праграме:
Знаёмства з гісторыяй коміксу як жанру, з асноўнымі яго элементамі, распрацоўка галоўнага героя і другарадных персанажаў, асноўныя паставы і міміка, стварэнне сюжэту ад пачатку да канца, раскадроўка, стварэнне паўнавартаснага коміксу.
У канцы курса кожнае дзіця атрымае надрукаваны каляровы варыянт свайго коміксу.
Заняткі праводзіць Валерыя Манковіч — дызайнерка і ілюстратарка, а яшчэ трохі супергераіня. Чытае і малюе коміксы колькі сябе памятае. Лічыць, што калі ты не ведаешь, што маляваць, пачынай маляваць самога сябе.
(папярэдні запіс абавязковы)
Даведкі і запіс па тэлефоне +375 (33) 3035960
Расписание:
27 января | 14:00 - 15:30 | |
3 февраля | 14:00 - 15:30 | |
10 февраля | 14:00 - 15:30 | |
17 февраля | 14:00 - 15:30 | |
24 февраля | 14:00 - 15:30 |