Навагодняя вандроўка ў Парыж
Юных гледачоў тэатра чакае сустрэча з самымі любімымі героямі французскіх казак, захапляльная гісторыя пра дабро і зло, пра сяброўства і здраду і, вядома ж, падарожжа ў Парыж.
Гэту святочную гісторыю гледачам распавядуць выдатныя акцёры РТБД разам са сваімі сябрамі, акцёрамі з Францыі. У спектаклі шмат песень і танцаў, якія будуць выконваць нашы французскія сябры. А пасля спектакля ўсіх гледачоў чакае сапраўдная парыжская дыскатэка з гульнямі і конкурсамі.
Расписание:
22, 23, 26, 27, 28, 29, 30 декабря | 11:00; 14:00 |