Неверагодная батлейка
Калядны спектакль «Неверагодная батлейка ад вандроўнага тэатра»
Для маленькіх гледачоў і іх бацькоў студыя «Варгін» падрыхтаывала незвычайны інтэрактыўны спектакль, складзены па матывах старадаўніх традыцыйна-беларускіх Калядных сюжэтаў, з выкарыстоўваннем танцаў ды гульняў і, канешне ж, жывой традыцыйнай музыкі.
Пад час спектаклю гледачы пачуюць народныя гісторыі, сустрэнуцца з традыцыйнымі беларускімі персанажамі батлейкі: хлуслівым Карчмаром, Доктарам-падманшчыкам, даверлівым Мацеем, моцным Казаком і амаль што сапраўднымі мядзведзем! Усе гледачы атрымаюць магчымасць далучыцца да цудоўнай атмасферы аднаго з самых любімых святаў, акрамя гэтага, кожнага маленькага гледача чакае салодкі пачастунак!
Для дзяцей ад 4 год. Жывая музыка. Мова – беларуская. Працяг – 50 хвілін.
Расписание:
16 декабря | 10:00; 12:00 |