Паліяна
Элінар Портар
Гульня ў радасць на дзве дзеі
Спектакль на беларускай мове.
Працягласць — 2 гадзіны з антрактам.
Спектакль для гледачоў ад 9 гадоў
Сцэнічная версія і пераклад – Артур ВОЛЬСКІ
Ідэя і рэжысёрская распрацоўка – Андрэй АНДРОСІК
Рэжысёры-пастаноўшчыкі – Андрэй АНДРОСІК Ігар СІДОРЧЫК
Мастак — пастаноўшчык – Веніямін МАРШАК
Мастак па касцюмах – Таццяна ЛІСАВЕНКА
Кампазітар – Уладзімір КАНДРУСЕВІЧ
Балетмайстар – Вячаслаў ІНАЗЕМЦАЎ
Мастацкі кіраўнік тэатра – Уладзімір САВІЦКІ
У што лепей гуляць, калі табе сумна і маркотна? У футбол, хованкі, кампутарныя гульні? Маленькая дзяўчынка Паліяна прыдумала сваю яркую і непаўторную гульню. Гульню “у радасць”! Гэтая гульня сагравае душу і захапляе! Песіміст становіца вясёлым! Буркатун забывае пра сваю буркатлівасць! Злыя дзядзькі і цёткі ўраз дабрэюць, а скнары становяцца шчодрымі! Хочаце даведацца правілы гульні? Хочаце, каб Ваш настрой быў заўсёдна-сонечны? Прыходзьце да нас на спектакль!
Некалькі цікавых фактаў пра аўтара і яе кнігу:
Аповесць “Паліяна” упершыню была надрукавана ў 1913-м годзе.
Менавіта гэтая казка зрабіла Элінар Портар сусветна вядомай пісьменніцай.
За першыя 6 год гэты твор перавыдаваўся 47 разоў.
Па ўсёй Амерыцы ўзнікалі клубы “Паліяна”, і не толькі для дзяцей; некалькі такіх клубаў былі створаны нават у амерыканскіх турмах.
Знакамітая актрыса нямога кіно Мэры Пікфард заплаціла пісьменніцы астранамічную па тых часах суму за правы на экранізацыю аповесці.
Памерла Элінар Портар 21 мая 1920 г. Некралог, надрукаваны ў «Нью-Ёрк таймс» насіў кароткі, але выразны загаловак: «памерла аўтар “Паліяны”.
Гульня “у радасць”, якую падарылі чытачам пісьменніца і яе гераіня, сагравае душу і захапляе. Як казала сама Портар: “Я ніколі не лічыла, быццам нам варта адмаўляць існаванне цяжкасцяў, пакут і зла. Я толькі думала, што невядомае лепей вітаць бадзёра і радасна”.
Прэм’ера – 5 кастрычніка 2003 года
Узнаўленне – 5 лістапада 2015 года
Ролі выконваюць:
Паліяна – Злата ЗАЛЕСКАЯ, Аліна ТРАПЯНОК
Міс Полі Харынгтан – Раіса АСТРАДЗІНАВА, Ала ПАПЛАЎСКАЯ
Нэнсі – Вольга СІНІЦА, Марта ШАНТАР
Містар Пэндлтан – Аляксандр СТАНІЛЕВІЧ, Алег ЧЭЧАНЕЎ
Місіс Сноў – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Вера КАВАЛЕРАВА, Людміла РАЗУМАВА
Доктар Чылтан – Генадзь ГАРАНСКІ, Васіль НІЦКО
Пол Форд – Андрэй КАЛАМІЕЦ, Іван УШАКЕВІЧ
Мілі Сноў – Марыя ВОЗБА, Аляксандра КРЫВАШЭЙ
Місіс Бентан – Ганна КАЗЛОВА, Алена ШАБАД
Місіс Тарбел – Людміла АСМАЛОЎСКАЯ, Алеся ГЕРАСЬКА
Місіс Том Пейсан – Ганна МАХУН, Таццяна РАЖАЎСКАЯ
Джымі Бін – Глеб КУРЭЙЧЫК, Клім ЛОКЦЕЎ
Лялькі – Наталля АНІСІМАВА, Ірына ПЕШКАВА
Анёлы:
1-шы – Анатоль БІЗЮК, Захар КАЗЛОЎ
2-гі – Мікіта КРЭМЕНЬ, Клім ЛОКЦЕЎ
3-ці – Глеб КУРЭЙЧЫК, Глеб СІНІЦА
4-ты – Назар СІНІЦА, Усевалад СУРКОЎ
5-ты – Яраслаў РУСЕЦКІ, Іван УЛАСКА
6-ты – Ангеліна ЖЫДОВІЧ, Вікторыя КРЭМЕНЬ
7-мы – Сафія КАДУРЫНА, Аляксандра МАЗУР
8-мы – Юля ЗАЗУЛІНСКАЯ, Кацярына ПЯТРОВІЧ
9-ты – Яна СУРКОВА, Вікторыя ЯРОМІЧ
Расписание:
25 мая | 11:00; 16:00 |