Пiнская шляхта
У глушы Пінскага павета пара дробных шляхцюкоў не дазваляюць дзецям ажаніцца і б’юцца за тое, хто з іх шляхціч, а хто мужык. Станавы прыстаў Кручкоў прыязджае іх судзіць і абірае ўсю мясцовую шляхту да ніткі, прызначаючы штрафы і тым, хто бачыў бойку, і тым, хто ня бачыў. І пакуль “найяснейшая карона” збірае судовыя падаткі і гразіцца катаргай за няўплату, над галовамі шляхцюкоў праплываюць цюкі з нарабаваным дабром. Сатыра на беларускую шляхту і царскіх чыноўнікаў праз паўтара века гучыць не менш пераканаўча, чым у XIX стагоддзі.
Спектакль ідзе на беларускай мове. Пры жаданні для гледачоў даступны сінхронны пераклад на англійскую і рускую мовы.
Дакладны расклад ТУТ
Расписание:
26 января | 19:00 | |
13 февраля | 19:00 | |
28 февраля | 19:00 |