Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях (12+)
Інсцэніроўка паводле твора легендарнага пісьменніка-рамантыка Яна Баршчэўскага. Містыка і фальклор, гісторыя і сучаснасць, цуды і страхі – усё знітавана ў наваколлі магічнага возера Нешчарда, куды вяртаецца з паўночнай сталіцы Расійскай імперыі пляменнік шляхціца Завальні Ян. Былы вучань Полацкага калегіума апынаецца ў гушчы нечаканых падзеяў. Страта сябра і барацьба за каханне. Пагроза над любай Айчынай. У канфлікце рэальнасці і непраяўленага свету разгортваюцца падзеі на Купалаўскай сцэне.
Расписание:
29 февраля | 19:00 | |
1 марта | 11:30; 19:00 | |
21 марта | 19:00 |