Сiняя птушка
Марыс Метэрлінк
Святочная фантазія на дзве дзеі
Спектакль на беларускай мове.
Працягласць — 1 гадзіна 30 хвiлiн з антрактам.
10 +
Пераклад – Жаны ЛАШКЕВІЧ
Вершы – Алеся БАДАКА
Рэжысёр-пастаноўшчык – Уладзімір САВІЦКІ
Мастак-пастаноўшчык – Віктар ЦІМАФЕЕЎ
Мастак па касцюмах – Наталля САРДАРАВА
Кампазітар – Сяргей БЕЛЬЦЮКОЎ
Балетмайстар – Дзіна ЮРЧАНКА
Самыя Каляды, а Цільціля й Міціль паклалі спаць. Ну хіба ж не крыўдна?! Брат з сястрой зайздросцяць дарослым і падглядаюць праз ваканіцы, – а раптам пашанцуе ўбачыць цуд? Дзеці так спадзяюцца і чакаюць, што цуд на Каляды здзяйсняецца: да іх прыходзіць Фея. Яна шукае чароўную Сінюю Птушку шчасця, просіць дзяцей дапамагчы і выпраўляе ў казачнае падарожжа. Прыглядаць за дзецьмі бярэцца Душа Святла, спрыяючы ім пабыць і ў Мінулым, і ў Будучым, каб навучыцца адрозніваць зло ад дабра і бачыць свет не чорна-белым, а шматфарбным.
Аўтар п’есы “Сіняя птушка” Марыс Метэрлінк (1862 — 1949) – буйны драматург і тэарэтык сімвалізму, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1911) – названы сучаснікамі “бельгійскім Шэкспірам”.
Казка-феерыя “Сіняя птушка” (1908) распавядае пра адвагу “незаўважнай” чалавечай душы і каштоўнасці звыклага паўсядзённага жыцця: п’еса зрабілася вяршыняй творчасці драматурга, дзе ён кажа “няшчасным пра шчасце, каб яны навучыліся яго разумець”. Пра сутнасць п’есы напісаў рускі паэт Аляксандр Блок: “…шчасця няма, шчасце заўжды адлятае, як птушка, гаворыць казка; і зараз жа гэтая самая казка сведчыць нам іншае: шчасце ёсць, шчасце заўсёды з намі, толькі не бойцеся яго шукаць.”
Ролі выконваюць:
Бацька Ціль – Аляксандр ПАЛАЗКОЎ, Іван ШРУБЕЙКА
Маці Ціль, Матчына любоў – Наталля ГАРБАЦЕНКА, Вольга СІНІЦА
Цільціль – Дзмітрый КОЗЕЛ
Міціль – Наталля АНІСІМАВА
Суседка Берлянго, Фея – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Вера КАВАЛЕРАВА, Наталля ЯКАЎЛЕВА
Унучка суседкі, Прынцэса – Ганна МАХУН, Ірына ПЕШКАВА,
Хлеб – Аляксандр ЗЕЛЯНКО
Агонь – Генадзь ГАРАНСКІ
Сабака – Іван УШАКЕВІЧ
Котка – Ганна КАЗЛОВА
Вада – Таццяна РАЖАЎСКАЯ
Цукар – Андрэй КАЛАМІЕЦ
Душа Святла – Раіса АСТРАДЗІНАВА, Наталля ВОЛЧАК
Бабуля Ціль – Жанета ДРУЦКАЯ, Людміла РАЗУМАВА
Дзядуля Ціль – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Барыс БАРЫСЁНАК, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Леанід УЛАШЧАНКА
Душа Ночы – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ларыса ГОРЦАВА, Ала ПАПЛАЎСКАЯ
Душа Дуба – Васіль КАЗЛОЎ, Ігар СІДОРЧЫК,
Самае Гладкае Шчасце – Аляксандр СТАНІЛЕВІЧ, Алег ЧЭЧАНЕЎ
Галоўная Дамашняя Радасць – Дзмітрый АБАЗОВІК, Мікалай ЛЯВОНЧЫК,
Карнавал, Здані, Птушкі Сноў, Душа Сіняй птушкі, Суседзі бабулі і дзядулі, Душы дрэваў, Шчасці, Радасці – Людміла АСМАЛОЎСКАЯ, Анастасія АСТАПЕНКА, Наталля ГАРБАЦЕНКА, Таццяна ЖДАНАВА, Вікторыя КАДРАВА, Аляксандра КРЫВАШЭЙ, Кацярына КРЫЛОВА, Ганна МАХУН, Вольга СІНІЦА, Ірына ПЕШКАВА, Алена ШАБАД, Марта ШАНТАР; Дзмітрый АБАЗОВІК, Улад ВІНАГРАДАЎ, Аляксандр ГЛАДКІ, Андрэй КАРАЛЕВІЧ, Сяргей МАРГОВІЧ, Васіль НІЦКО, Аляксандр ПАЛАЗКОЎ, Ігар СІДОРЧЫК, Павел ЦЕРАХАЎ, Іван ШРУБЕЙКА.
Расписание:
28 лютага | 18:00 | |
11 сакавiКа | 18:00 |