Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса. Прэзентацыя
Сусветна вядомая казка Льюіса Кэрала «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса» — адзін з самых загадкавых твораў класічнай літаратуры Вялікабрытаніі — ужо другое стагоддзе вабіць як дзяцей (якім яна непасрэдна прызначалася), так і дарослых.
Выдавецтва «Галіяфы» і «Литературный детский клуб «Сундучок», запрашае вас на прэзентацыю першага беларускамоўнага выдання Льюіса Кэрала «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса», якая адбудзецца 26 траўня ў памяшканні LOFT cafe
У гэтым выданні змешчаны пераклад казкі, выкананы Верай Бурлак. Арыгінальныя ілюстрацыі Кацярыны Дубовік суправаджаюць у падарожжы ў Залюстэркавы свет і дазваляюць адчуць сябе ўдзельнікам фантастычнай гульні — шахматнай партыі, разыгранай Льюісам Кэралам.
Уваход вольны, але трэба запісацца. Калі вы плануеце быць, патэлефануйце +375445565590 (Vel) Таццяна
Расписание:
26 мая | 18:00 |