Новы год с тэатрам «Лялька»
Спектакль “Прынцэса цырку і Дзед Мароз”
Танцавальна-забаўляльная праграма “Новы год у краіне гномаў”
Для дзяцей ад 3 год
Беларускі тэатр “Лялька” запрашае дзяцей і дарослых на займальны навагодні спектакль “Прынцэса цырку і Дзед Мароз”.
Прыгоды насельнікаў казачнага цырку пачынаюцца з капрызаў і сюрпрызаў мясцовай “прынцэсы”. Гледачоў чакаюць незвычайныя артысты, вясёлыя жарты і неверагодныя фокусы. Усе будуць задаволеныя, і галоўная гераіня таксама. А хто яна такая? Гэта пакуль што сакрэт. Прыходзьце — даведаецеся. Адразу з глядзельнай залы госці патрапяць у падземную краіну, дзе жывуць гномы. Асцярожна! Яны рыхтуюць хітрыя пасткі і не дужа давяраюць людзям. Але павесяліцца як след можна і ў пячоры гномаў, асабліва, калі туды завітаюць Дзед Мароз і чароўная Снягурка.
Расписание:
18 декабря | 11:00; 14:00 | |
24 декабря | 11:00; 14:00 | |
25 декабря | 11:00; 14:00; 17:00 | |
27 декабря | 17:00 | |
28 декабря | 17:00 | |
29 декабря | 17:00 | |
30 декабря | 10:30; 13:30 | |
2 января | 17:00 | |
3 января | 17:00 | |
4 января | 17:00 | |
8 января | 11:00; 14:00 |