Спектакль «Ты ж мая ЖаБуся!»
Дзе: Партызанскі прашпект, 6а / Арт-клуб «Бруге»
Горад сяброў запрашае на прэм’еру спектакля «Ты ж мая ЖаБуся!»
Аднойчы ў сяброўстве Жабяня і Жабусі сонейка радасці схавалася за хмары крыўды. Больш яны не лічаць разам зоркі, не скочаць па лужынах, не ловяць разам камароў і не гатуюць разам на зіму камарынае сочыва.
Ці змогуць сябры справіцца адзін без аднаго? Ці змогуць жыць без неверагодных штодзенных прыгодаў; без промняў усьмешак , якімі саграваліся ў пахмурныя дні; без цудаў, якія маглі заўважаць толькі разам…? Пра гэта вы даведаецеся пад час спектакля.
Як заўсёды ўсё будзе шчыра і па-сяброўску! Дзецi паспяваюць, патанчаць, памалююць і, канешне, паловяць камароў!
Рэгістрацыя, даведка, кошт ТУТ
Расписание:
22 декабря | 15:00 | |
26 декабря | 11:30 |