Место: Музей народной архитектуры и быта, 4-х км от МКАД за авторынком «Малиновка» возле а/г Озерцо
Телефон: +375 (17) 513-86-10
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае прыняць удзел у культурна-масавым мерапрыемстве «Шырокая Масленіца ў беларускім скансэне».

У гэты дзень будзе прадстаўлена наступная праграма:
— Хэдлайнер – гурт «Recha»;
— Выступленні вядомых фальклорных калектываў;
— Масленічныя гульні і забавы для дзяцей і дарослых;
— Паказ беларускага ценявога тэатра «Вяртэп»;
— Паказ лялечнага тэатра «Батлейка»;
— Правядзенне майстар-класаў для дзяцей і дарослых;
— Рэканструкцыя розных масленічных абрадаў «Пахаванне Дзеда» (толькі для дарослых!), «Наведванне бабкі-павітухі» і інш.;
— Масленічны слуп з прызамі;
— Конкурс снегавікоў (пры наяўнасці снегу);
— Рыцарская пляцоўка;
— Самая вялікая «Марэна» ў ваколіцах Мінска.
Самых актыўных удзельнікаў свята чакаюць прызы.
Кошт уваходных квіткоў:
— для дарослых – 150.00 руб.;
— для дзяцей школьнага ўзросту – 9.00 руб.;
— для дзяцей дашкольнага ўзросту – 6,50 руб.