Тэдзі
Аляксандр Хромаў
Сцэнічная інсталяцыя кіберпанку
Спектакль на беларускай мове.
Працягласць — 1 гадзіна 10 хвілін.
Узрост: 14 +
Перакладчык – Жана ЛАШКЕВІЧ
Рэжысёр-пастаноўшчык – Ягор ЛЁГКІН
Мастак-пастаноўшчык – Дар’я ВОЛКАВА
Музычнае афармленне – Уладзімір ДУДКІН
Пластычнае вырашэнне – Андрэй КАРАЛЕВІЧ
Прэм’ера адбылася 24 чэрвеня 2014 года.
Галоўны герой п’есы – таленавіты праграміст. Ён малады, здаровы, не п’е, не паліць, працуе аддалена, зарабляе шмат… Усё добра? Але чаму ад яго сыходзіць каханая дзяўчына? Чаму з лепшым сябрам ён кантактуе толькі праз тэлефон? І чаму гэты сябра не проста лепшы, а нават адзіны? Што адбываецца з чалавекам, аддае перавагу не рэальнаму свету, а віртуальнаму, у якім усе перажыванні – толькі прадмет для аналізу, усе пачуцці – сыравіна для сінтэзу звышмагутных станоўчых эмоцый? Кім ён стане? Звышчалавекам? Рабом уласнай фізіялогіі? Ці ахвярай іншага, больш выштукаванага розуму? Што такое Інтэрнэт – сродак масавай інфармацыі ці свет бясконцых магчымасцяў? Лабірынт? Багна? Адказ на гэтыя і іншыя пытанні Тэатр юнага гледача спрабуе знайсці ў сваёй новай пастаноўцы.
Ролі выконваюць:
Макс – Андрэй КАРАЛЕВІЧ, Улад ВІНАГРАДАЎ
Вірус – Генадзь ГАРАНСКІ
Тэдзі – Дзмітрый КОЗЕЛ, Данііл ФІЛІПОВІЧ
Барыс – Аляксандр ГЛАДКІ, Сяргей МАРГОВІЧ
Анна – Марта ШАНТАР
Расписание:
11 апреля | 18:00 |