Вікі-летнік 2017
Место проведения: г. Копыль.
Каманда Фаланстэра (falanster.by) сумесна з Вікі-супольнасцю ладзіць Вікі-Летнік’2017 – мерапрыемства для тых, хто хоча як мага больш даведацца пра Вікіпедыю, марыць стаць актыўным рэдактарам і жадае развіваць веды пра Беларусь і для беларусаў.
Цудоўная прырода будзе натхняць, вопытныя выкладчыкі падзеляцца розумам і карыснымі парадамі, правядуць майстар-класы па напісанню артыкулаў, стварэнню шаблонаў і выкарыстанню адкрытых ведаў.
Галоўнай мэтай Летніку мы ставім паскарэнне і ўдасканаленне абмену арганізацыйнымі, сацыяльнымі і тэхнічнымі ведамі паміж актыўнымі вікі-пачаткоўцамі і вікіпедыстамі з досведам.
Падчас Летніка ўдзельнікі даведаюцца пра тое, як напісаць добры артыкул, як правесці вікі-майстар-клас, якое месца займае “адкрытая культура” у спісу прыярытэтаў Вікі-сучаснасці, як стварыць шаблон ці бота і шмат іншых карысных і цікавых рэчаў. Мо вам таксама ёсць што распавесці? Будзем удзячныя, калі пажадаеце падзяліцца уласным досведам.
Для таго каб прыняць удзел, неабходна, каб вы былі актыўным удзельнікам Вікіпедыі і рабілі нешта з пералічанага спіса:
- Пісалі артыкулы з нуля і папаўнялі ўжо існуючыя;
- Рабілі фота і дадавалі іх на Wiki Commons і ў артыкулы;
- Выпраўлялі арфаграфічныя памылкі за іншымі;
- Перакладалі тэксты.
Запаўняйце анкету і з найбольш актыўнымi ўдзельнiкамi абавязкова звяжуцца. Пры падборы кандыдатаў будуць улічваца геаграфічнае прадстаўніцтва і гендэрны баланс. Заяўкі прымаюцца да 5 чэрвеня.
Расписание:
11 - 17 июля |