Выставачны праект «Бязмежнiкi»

  • Выставка
11
0
В избранное

«Бязмежнiкi» – гэта тыя, хто аказваецца за межамі афіцыйнай гісторыі мастацтва, тыя, да каго любыя азначэнні ў выглядзе «аўтсайдар-арт», «арт-брут», «дэвіянтнае мастацтва» ці «мастацтва асаблівых мастакоў» выяўляюцца альбо недастатковымі, альбо празмернымі.

Выстава «Бязмежнiкi» – гэта вынік даследавання беларускага мастацкага поля і памежных у дачыненні да яго дыскурсаў. У цэнтры ўвагі не толькі добра знаёмыя ўсім імёны мастакоў (Генадзь Хацкевіч, Аляксей Жданаў), але і малазнаёмыя аўтары і аўтаркі (Алег Лойка, Вікторыя Слізская, Віктар Кукушкін ды іншыя), якія ствараюць свае працы ў сценах дамоў-інтэрнатаў.

У працэсе даследавання была знойдзена калекцыя псіхіятра Віктара Феліксавіча Круглянскага, які працаваў у Навінках з 1963 па 1998 гады. У ёй былі працы Генадзя Хацкевіча, Аляксея Жданава, Вадзіма Кошкіна, Сяргея Кірушчанкі, а таксама творы пацыентаў доктара Круглянскага, што засталіся без аўтарскіх подпісаў. Усе працы прадстаўлялі асаблівую цікавасць для В. Круглянскага, які спрабаваў сфармаваць уласную калекцыю і архіў, у якім знайшлося б месца як для твораў прафесійных мастакоў, так і для малюнкаў яго пацыентаў. 

Сёння можна вылучыць наступныя сучасныя калекцыі гэтага кірунку: калекцыя Дома-інтэрната №2 г. Мінска, калекцыя Дома-інтэрната №4 г. Мінска і «Збор дэвіянтнага мастацтва». Усе яны па-рознаму апісваюць уласную дзейнасць, па-рознаму называюць мастацтва сваіх творцаў (аўтсайдар-арт, дэвіянтнае мастацтва) і экспануюць іх працы.

Адна з асноўных мэт выставы «Бязмежнiкi» ў тым, каб сабраць у адной прасторы і прадэманстраваць спосабы і формы існавання мастацтва, якое на працягу дзесяцігоддзяў было нябачным і неапазнаным з боку мастацкіх інстытуцый, прафесійнай супольнасці, застаючыся пункцірнай лініяй на мапе магчымай гісторыі сучаснага беларускага мастацтва.

Выстава «Бязмежнiкi» завяршае сабой праект «Без выключэнняў», што быў пачаты галерэяй сучаснага мастацтва «Ў» у чэрвені 2018 года і скіраваны на актуалізацыю тэмы інклюзіўнага ўзаемадзеяння не толькі ў мастацкай, але і ў сацыяльнай прасторы.

Партнёры праекта: 

Беларускі Збор Дэвіянтнага Мастацтва

ГУ «Псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў №2 г. Мінска»

ГУ «Пухавіцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат»

Цэнтр праблем дзіцячага развіцця “Леванія”

Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці

НДА Kulturos Ambasada, Літва

Удзельнікі выставы:

Наталля Ажырэвіч

Ксенія Ангелава

Вікторыя Андрэеўская

Bazinato

Міхаіл Буліч

Уладзімір Гардыка

Сяргей Гудзілін

Аляксей Жданаў

Вікторыя Ільяшэвіч

Вера Iонікава

Вадзім Кошкін

Віктар Кукушкін

Канстанцін Ладошкін

Наталля Літвінава

Алег Лойка

Аляксей Ляпін

Генадзь Паўлоўскі

Святлана Слізская

Юрый Сяўрук

Гера Хагаева

Генадзь Хацкевіч

Аляксандр Шапавалаў

Куратаркі выставы:

Ганна Карпенка

Сафія Садоўская

 

Расписание:

11.05 - 03.07 12:00 - 20:00
× , чтобы иметь возможность оставлять комментарии.
Регистрация
Спасибо!
Поздравляем!

Регистрация завершена успешно! Теперь Вы можете зайти в свой профиль, настроить его под себя и получать индивидуальные рекомендации от Дино!

Регистрация успешно завершена!

Теперь вы можете войти на сайт

Нельзя добавить в избранное

или зарегистрируйтесь чтобы добавить статью в избранное.

Закрыть

Вы не можете скачать файл

или зарегистрируйтесь чтобы скачать файл.

Закрыть

Получить скидку
Перейти в каталог
Стать партнером

По вопросам партнерства пишите на afisha.rastishka@gmail.com

Чтобы все зарегистрированные пользователи rastishka.by  смогли увидеть ваш скидочный купон, укажите всю необходимую информацию в письме:
1. Название заведения.
2. Контактная информация (адрес, телефон, время работы, ФИО заинтересованного лица).
3. Наименование услуги.
4. Размер скидки в %.
5. Стоимость услуги без скидки/со скидкой в бел. руб.
6. Краткое описание услуги.
7. Фото не менее 300х300 пикселей без посторонних водяных знаков.

Спасибо за сотрудничество.

Вы получили скидку

Скидка будет выслана на Ваш e-mail указанный при регистрации.

Удаление профиля

Вы действительно хотите удалить профиль на этом сайте?