Йогурты и творожки "Растишка" обогащены Ca и D3.
100 г йогурта или творожка обеспечивают 20-27% суточной потребности в кальции детей дошкольного и школьного возраста.
Новая коллекция магнитов!
Соберите с ребенком всю коллекцию магнитов с героями мультсериала
"Щенячий патруль" и сложите пазл со всеми мегащенками!
«Растишка» – «засыпательный» вкус. Попробуй новинку!
В его составе не только полезный кальций и витамин Д, но еще
и экстракты ромашки и шиповника. Предложите малышу новинку
«Растишка», пусть это станет вашим ритуалом перед сном.
4 апреля 2016
Статья

Бібліятэка часопіса «Вясёлка»: 5 паддарожжаў у чароўную Краiну Дзяцiнства

Апошнім часам беларуская мова і беларуская літаратура перажываюць сапраўднае адраджэнне, і асабліва прыемна, што ўзмацнілася цікавасць да дзiцячай літаратуры на роднай мове. Многія бацькі хочуць, каб іх дзеці ведалі беларускую мову. Мы пагутарылi з супрацоўнікам аддзела маркетынгу выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» Святланай Махоцiнай аб унiкальнай серыі кніг для дзяцей «Бібліятэка часопіса «Вясёлка»».  

d-knigi84

Сумесны праект выдавецтва «Адукацыя i выхаванне» і дзіцячага часопіса «Вясёлка», на выпусках якога вырасла не адно пакаленне беларусаў, сапраўды з’яўляецца ўнiкальным. Серыя заснавана ў 2013 годзе. Плануецца каля 100 кнiг, зараз выйшла больш дзесяцi. Заснавальнікі серыі — Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі i Мікалай Аляксандравіч Супрановіч. Аўтары твораў — класікі беларускай дзіцячай літаратуры, таленавітыя сучасныя пісьменнікі. Творы, уключаныя ў кнігі серыі, прайшлі сапраўднае выпрабаванне часам: яны былі надрукаваны ў часопісе «Вясёлка» ў розныя гады, але сустрэліся толькі на старонках кніг серыі. 

Мамы і таты, бабулі і дзядулі са здзіўленнем знойдуць тут любімыя з дзяцінства вершы і апавяданні і з радасцю пазнаёмяць з імі дзяцей і ўнукаў.

Топ-5 кнiг з серыi «Бібліятэка часопіса «Вясёлка»»

Васіль Вітка
Сонечны чараўнік

d-knigi77

Імя класіка беларускай дзіцячай літаратуры i былога галоўнага рэдактара «Вясёлкi» Васіля Віткі не толькі вядомае ўжо некалькім пакаленням беларусаў, але і занесена ў Ганаровую кнігу выбітнага дацкага казачніка Х. К. Андэрсена. Яго займальныя вершы і апавяданні і сёння гучаць сучасна. Аўтар быццам суправаджае дзіця ва ўсіх яго занятках і гульнях, клапатліва падтрымлівае яго спробы самастойна спасцігаць навакольны свет.

Творы выдатнага дзіцячага пісьменніка Васіля Віткі вельмі пазнавальныя і прасякнутыя клопатам пра развіццё дзіцей. Яны вучаць назіральнасці, любові да прыроды, сям’і і роднай зямлі, лёгка запамінаюцца.

Таямніцы дзеда Усяведа
Укладальнiк Алена Левіціна

d-knigi82

Ці ведаеце вы, якая жывёла самая вялікая ў свеце? А што павукі жывуць там, куды не падымаюцца нават птушкі? А якая з жывёл мае больш за ўсіх зубоў? Колькі птушак лятаюць па нашай планеце? Калі i як прыдумалі марожанае? Ведаете, колькі навальніц адбываецца адначасова на Зямлi?

d-knigi83

Адказ на гэтыя і шмат іншых пытанняў вы знойдзеце ў гэтай кнізе. Дзед Усявед расказвае свайму ўнуку мноства цікавых звестак і фактаў, загадвае загадкі і задае вершаваныя задачкі. Кароткія займальныя нарысы дапамогуць з карысцю бавіць час у сям’і, арганізаваць віктарыны і конкурсы ў группе падоўжанага дня, абудзяць у дзетак імкненне да самастойнага спазнання навакольнага свету.

Раіса Баравікова
Матылёчкі-матылькі
Чытанка-маляванка

d-knigi79

Кожны з нас з самага маленства знаёмы з матылькамі. Яны асабліва падабаюцца дзецям. Лёгкія, яркія і незвычайныя, гэтыя істоты заўсёды прывабліваюць і захапляюць дзетак. Матылькоў можна сустрэць паўсюдна: ля вады, на лузе, у лесе, у парку і нават ля дому. Але звычайна мала хто ведае, як яны называюцца.

d-knigi75

Выдатная чытанка-маляванка з запамінальнымi вершамі беларускай пiсьменнiцы Раісы Баравіковай дапаможа дзецям запомніць гэтых цудоўных істот, навучыць беражліва да іх ставіцца, пашырыць кругагляд, разаўе густ, фантазію і маторыку рук.

Ліпскі Уладзімір
Сакрэты колераў вясёлкі

d-knigi81

Кніга вядомага дзiцячага пісьменніка Уладзіміра Ліпскага складзена з твораў, якія друкаваліся ў часопiсе «Вясёлка» на працягу 40 гадоў. Невялікія апавяданні, казкі, вершы, нібыта яскравыя колеры сапраўднай вясёлкі, увабралі разнастайныя прыгоды i адкрыццi, якiмi так насычана жыццё дзяцей.

d-knigi78

Героі кнігі — гарэзлiвыя, але добрыя, шчырыя, кемлівыя i цiкаўныя хлопчыкi i дзяўчынкi: Рыгорка, Марынка, Антонік-понiк i Маша. Разам з iмi маленькія чытачы пасмяюцца i крышачку пасумуюць, даведаюцца, куды знікае абед, якія сябры жывуць у двары, чые вочы бачаць уночы, навучацца складаць лясную азбуку i азбуку гарадоў нашай Радзімы — i лепш спазнаюць навакольны свет i сябе.

Калi ранец лёгкі…
Укладальнiк Таццяна Іванова

d-knigi80

У гэтай кнiзе класiкi беларускай літаратуры i сучасныя аўтары на цудоўнай беларускай мове з гумарам i тактам дапамагаюць вучням асвоіцца ў школе, пасябраваць з букваром i ручкай, навучыцца чытаць i пiсаць. d-knigi76

Маленькія чытачы знойдуць пад вокладкай кніжкi адказы на незвычайныя пытанні: куды спяшаюцца ўвосень хлопчыкі і дзяўчынкі, ці заўсёды добра, что сшытак чысты, чаму «школьны ранец можа быць i цяжкі, і лёгкі», як атрымаць асалоду ад лічыльных палачак і чаму нават папугай хоча ў школу.

Кожная з апiсаных кніг прапануе свой маршрут ў Краіну Дзяцінства. Гэта могуць быць самыя неверагодныя прыгоды і адкрыцці, удумлівае сузіранне матылькоў на сонечным лузе, роспыты мудрага дзеда Усяведа і поўны хвалюючых таямніц пачатак школьнага жыцця. Але якую б сцяжынку нi выбралі маленькія чытачы, адчуванне чараўніцтва кожнага дня і бясконцай радасці жыцця застануцца з імі назаўжды.

Такія кніжкі абавязкова павінны быць у кожнай сям’і! Яны прывіваюць дзецям любоў да матчынай мовы, да маральных каштоўнасцяў беларускага народа, яго традыцый і культуры. Героі кнiг — цікаўныя, знаходлівыя, гарэзныя і дапытлівыя хлопчыкі і дзяўчынкі. Яны актыўна спазнаюць навакольны свет, вучацца сябраваць і клапаціцца пра малодшых братоў і сясцёр, даглядаць хатніх жывёл i птушак.

Паважаныя чытачы! Хутчэй разгарнiце адну з прапанаваных кніг разам з дзецьмi i выпраўляйцеся ў поўнае прыгод падарожжа па Краiне Дзяцiнства.

Вам также может понравиться:
Развлечения с детьми дома
«Щенячий патруль» и «Растишка» представляют: новые магниты с мегащенками!
5 способов развить самостоятельность у ребенка
Кальций в питании детей
6 192
× , чтобы иметь возможность оставлять комментарии.

Обзоры и статьи

Растишка
статья

Скучно сидеть дома? Займитесь творчеством. Предложите ребенку украсить детскую комнату, например, флажками. С этой задачей он справится сам, а у …

839
Растишка
статья

Чем заняться, сидя дома, как развлечь ребенка? Предлагаем поиграть с воздушными шариками и проверить несколько гипотез. www.peoples.ru Правда ли, что …

1 481
Растишка
статья

Упражнений, как научить детей 5-6 лет читать по слогам, существует огромное количество, как и методик. Ищите те, которые понравятся именно вашему …

1 885
загрузить еще
Регистрация
Спасибо!
Поздравляем!

Регистрация завершена успешно! Теперь Вы можете зайти в свой профиль, настроить его под себя и получать индивидуальные рекомендации от Дино!

Регистрация успешно завершена!

Теперь вы можете войти на сайт

Нельзя добавить в избранное

или зарегистрируйтесь чтобы добавить статью в избранное.

Закрыть

Ошибка

или зарегистрируйтесь

Закрыть

Вы не можете скачать файл

или зарегистрируйтесь чтобы скачать файл.

Закрыть

Получить скидку
Перейти в каталог
Стать партнером

По вопросам партнерства пишите на afisha.rastishka@gmail.com

Чтобы все зарегистрированные пользователи rastishka.by  смогли увидеть ваш скидочный купон, укажите всю необходимую информацию в письме:
1. Название заведения.
2. Контактная информация (адрес, телефон, время работы, ФИО заинтересованного лица).
3. Наименование услуги.
4. Размер скидки в %.
5. Стоимость услуги без скидки/со скидкой в бел. руб.
6. Краткое описание услуги.
7. Фото не менее 300х300 пикселей без посторонних водяных знаков.

Спасибо за сотрудничество.

Вы получили скидку

Скидка будет выслана на Ваш e-mail указанный при регистрации.

Удаление профиля

Вы действительно хотите удалить профиль на этом сайте?