АГНЯВЫ ЛЕЎ (Витебск)
Музычная казка распавядае пра малых гарэзнікаў Санечку і Лялечку, якія ў адзін летні дзень сустракаюцца з каварнымі агнявымі фокуснікамі – маэстра Дымуча і Іскрай. Падчас небяспечнай гульні дзеці з дапамогай чароўных запалак выклікаюць Агнявога Льва. Спачатку ён здаецца мілым і прыгожым, але паступова пераўтвараецца ў вялізнага пражэрлівага драпежніка, здольнага з’есці і цацкі, і мэблю, і цэлы дом.
На дапамогу дзецям ляцяць бабуля Агапа, фея Дажджу і Воблачка. Але сапраўды дапамагчы і стрымаць раз’юшанага Агнявога Льва здольны толькі вялікі і мужны выратавальнік Слон, які арганізуе цэлую каманду, каб зладзіць з бядой. Насычаны песнямі, танцамі, спецэфектамі і фокусамі, спектакль «Агнявы Леў», безумоўна, зацікавіць юных гледачоў, а таксама яшчэ раз нагадае правілы пажарнай бяспекі.