Горад клоўна Пiка
Цырк згарэў. Што засталося ў клоўна Піка? Талент і фантазія. Значыць, адшукаюцца і сябры-аднадумцы, і сродкі, і сілы, каб пабудаваць не проста новы цырк, а цэлы горад.
Горад, дзе кожны знойдзе любімую справу, пераадолее свае заганы з няўдачамі і зробіцца шчаслівым. Яркі і вясёлы, як належыць выразанцы з каляровага кардону, горад вырасце на вачах гледачоў сярод пустой чорнай сцэны. У ім паселяцца ініцыятыўная кабылка Го, непасрэдная капрызлівая Рына, яе строгая мама, а таксама шматлікія гараджане, створаныя няўрымслівым артыстам пры дапамозе чароўных нажніц.
Потым у горад клоўна Піка пацягнуцца тыя, хто не адшукаў гармоніі і прызнання ў іншых месцах. Бо творчасць — працэс надзвычай карысны і займальны.
Тэатральна-цыркавая фантазія на 1 дзею.
Расписание:
14 сакавiКа | 11:00 |