ПІНОК’Ё
За сто гадоў на гісторыю пра драўлянага чалавечка Пінок’ё і ягонага бацьку Джэпета гараджане зусім забыліся. Затое Кот і Ліса па-махлярску пераканалі іх у тым, што горад — толькі для людзей, таму трэба спілаваць Вялікі дуб, каб на ягоным месцы нешта пабудаваць – пажадана вялікі шматпавярховы забаўляльны цэнтр пад назвай «Краіна забаў».
Гэткія навіны вельмі непакояць і нават палохаюць Фею, гаспадыню казкі. Ёй на дапамогу спяшаецца сябра, знакаміты каралеўскі казачнік Малы Шэльма – ён самы Хітрун, Круцель і Гарэза (магчыма, вы з ім пазнаёміліся на спектаклі нашага тэатра «Кот у ботах»). Ён разумны, вясёлы, нічога не баіцца! І таму абавязкова што-небудзь прыдумае…
Расписание:
9 лютага | 11:00 |